О компании
Главная О компании Информация для акционеров
Сход акцыянераў ААТ “Сталічны праспект”

“Да ўвагі акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства “Сталічны праспект”!

12 сакавіка 2020 года адбудзецца чарговы агульны сход акцыянераў ААТ “Сталічны праспект”(г. Жабінка, вул. Камарова, 6, каб. 3)

Парадак дня:

  1. Аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ “Сталічны праспект” у 2019 годзе і асноўных накірунках дзейнасці Таварыства на 2020 год.
  2. Справаздача Назіральнай рады ААТ “Сталічны праспект” за 2019 год.
  3. Справаздача рэвізійнай камісіі аб выніках праведзеннай рэвізіі за 2019 год і заключэнне па бухгалтарскаму балансу, справаздачы аб прыбытках і стратах, гадавой справаздачы ААТ “Сталічны праспект”. Азнаямленне Таварыства с заключэннем аўдытараў.
  4. Зацвярджэнне гадавых справаздач, бухгалтарскага баланса, справаздачы аб прыбытках і стратах за 2019 год.
  5. Зацвярджэнне размеркавання чыстага прыбытку за 2019 год. Аб выплаце дывідэндаў за 2019 год.
  6. Аб накірунках выкарыстання чыстага прытытку ААТ “Сталічны праспект” на 2020 год.
  7. Выбары членаў назіральнай рады і членаў рэвізійнай камісіі ААТ “Сталічны праспект”.
  8. Аб прызначэнні матэрыяльнай узнагароды членам назіральнай рады і рэвізійнай камісіі.
  9. Аб зацвярджэнні рэгламенту працы ААТ "Сталічны праспект" з рэестрам уладальнікаў каштоўных папер.

Форма правядзення Сходу – вочная.

Месца правядзення Сходу – г. Жабінка, паселак Цукровага завода, клуб ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.

Пачатак работы сходу: 12 сакавіка 2020 года ў 12 гадзін 45 хвілін.

Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у Сходзе, ажыццяўляецца ў дзень правядзення Сходу па месцы правядзення Сходу пры ўмове прад’яўлення акцыянерамі (іх прадстаўнікамі) дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы (акцыянеру – пашпарт, прадстаўніку акцыянера  -- пашпарт і даверанасць, завераная у парадку, устаноўленым заканадаўствам). Час пачатку рэгістрацыі: 12 гадзін 30 хвілін. Час завяршэння рэгістрацыі: 12 гадзін 45 хвілін.

З матэрыяламі Сходу можна азнаеміцца з 25 лютага 2020 года па 12 сакавіка 2020 года ў працоўныя дні з 9 да 16 гадзін па адрасе: г. Жабінка, вул. Камарова, 6, каб. 3, а ў дзень правядзення Сходу – па месцы правядзення Сходу”.

 

Сообщение